«Подых навальнiцы» Iван Мележ
«Подых навальнiцы» Iван Мележ
Книга на белорусском языке.
Чытач знаёміцца з другой часткай "Палескай хронікі" Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі – Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, "бальшавіком з чалавечым тварам" Апейкам. З'яўляюцца і новыя – зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І...працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што – ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні...
Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай "Палескай хроніцы" – глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады.
Доставка по Польше и всей Европе.