Перейти к информации о товаре
1 из 1

Книги с доставкой по Европе

Палескія рабінзоны» Янка Маўр

Палескія рабінзоны» Янка Маўр

Обычная цена 60,00 zł PLN
Обычная цена Цена со скидкой 60,00 zł PLN
Распродажа Продано
Сумма налога включена.
Размер
Переплёт
Количество страниц

Книга на белорусском языке (иллюстрированное издание).

Новае выданне аднаго з самых вядомых і любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. У кнігу ўвашло больш за 90 ілюстрацый вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч.

"Палескія рабінзоны" – аповесць пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безнадзейных сітуацыях. Двое сяброў-падлеткаў церпяць "караблекрушэнне" падчас разводдзя Прыпяці і больш за месяц шукаюць спосабы выжыць на востраве і вярнуцца дадому, а заадно знаёмяцца з прыродай Палесся і вымушаны ўступіць у барацьбу з кантрабандыстамі.

Кніга будзе цікавай дзецям ад 8-10 гадоў і, безумоўна, дарослым (тым, якія ў дзяцінстве вельмі любілі гэтую кнігу, а таксама тым, якія пакуль яе не чыталі).

Янка Маўр

Сапраўднае імя — Іван Фёдараў. Нарадзіўся ў горадзе Лібаве, які зараз завецца Ліепая, у сям'і сталяра. Быў адлічаны на апошнім курсе семінарыі за вольнадумства. Працаваў настаўнікам, прыняў удзел у нелегальным з'ездзе, пасля чаго ўлады забаранілі яму выкладаць. Толькі праз некалькі гадоў Янка Маўр змог вярнуцца да любімай справы.

Дэбютаваў як фельетаніст у газеце «Савецкая Беларусь» і часопісе «Бегемот». Адбылося гэта ў 1923 годзе і адкрыла перад маладым пісьменнікам шырокія літаратурныя перспектывы.

Першай надрукаванай на беларускай мове аповесцю стаў твор «Чалавек ідзе!..». Поспех быў велізарным! Юныя чытачы прасілі напісаць працяг. І потым кожны новы твор Янкі Маўра карыстаўся нязменнай папулярнасцю. Пісьменнік добра ведаў дзіцячую псіхалогію, заўсёды размаўляў з дзецьмі на роўных і казаў пра іх: «Хоць малыя, а чалавекi».

Доставка по Польше и всей Европе.

Просмотреть всю информацию