Книги с доставкой по Европе
«Сiвая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскi кароль» Уладзiмiр Караткевiч
«Сiвая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскi кароль» Уладзiмiр Караткевiч
Couldn't load pickup availability
Книга на белорусском языке.
У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў i пераказаў сучаснiкам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны ("Сівая легенда").Якое ж вытанчанае ў сваёй жорсткасці пакаранне рыхтуюць для закаханых бязлітасныя суддзі?
Герой "Ладдзі Роспачы" Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. "Бабздыр несамавіты" яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю.Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў – у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока.
Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым... ("Цыганскі кароль").
Доставка по Польше и всей Европе.
![Книга «Сiвая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскi кароль» Уладзiмiр Караткевiч, мягкий переплет](http://34litary.com/cdn/shop/files/i_e84d15bf-f512-4721-b354-6cf609f15268.jpg?v=1711387231&width=1445)