Skip to product information
1 of 3

Книги с доставкой по Европе

«Пра зайца, ваўка і мядзведзя» Тодар Кляшторны

«Пра зайца, ваўка і мядзведзя» Тодар Кляшторны

Regular price 65,00 zł PLN
Regular price Sale price 65,00 zł PLN
Sale Нет на складе
Размер
Переплёт
Количество страниц

Книга на белорусском языке.

Зімовая казка “Пра зайца, ваўка і мядзведзя” Тодара Кляшторнага – гэта кардонавая кніга-гармонік на 8 старонак з вялікай колькасцю дэталяў. 

+ цудоўны дадатак на доўгія зімовыя вечары: адукацыйная размалёўка паводле матываў казкі з падпісанымі ляснымі жывёламі (8 старонак).

Замаўляйце, раскладайце, чытайце, малюйце, святкуйце!

Вось што кажа пра казку Васіль Дранько-Майсюк: “Казка была напісаная і ўпершыню апублікаваная ў часопісе “Іскры Ільіча” у 1934 годзе, а праз год выйшла асобнай кнігай. Яе аўтара расстралялі ў ноч з пятніцы 29 кастычніка на суботу 30 кастычніка 1937 года. Фізічна Тодара Кляшторнага знішчылі, але ён застаецца ў нашых сэрцах.”

Андрэй Хадановіч у кнізе “Не расстраляныя” так распавядае пра дзіцячую творчасць Кляшторнага: “Шляхоў для ўцёкаў у зацкаванага літаратара было вельмі няшмат. Заставалася дзіцячая літаратура, дзе iдэалягічны прэс быў не такі моцны. І паэт піша вершаваную дзіцячую кніжку “Пра зайца, ваўка і мядзведзя”. Але дзіўнай атрымліваецца гэтая “дзіцячая літаратура”: атмасфэра трывогі й страху і тут прасякае ўсю кніжку. Загнанаму зайку няма ратунку”.

Існуе таксама меркаванне, што пры дапамозе вобраза зайца аўтар паказаў беларускага інтэлегента, які жыве ў атмасферы поўнага гвалту і страху паміж ваўком і мядзведзям (метафара сыстэмы рэпрэсій).

Доставка по Польше и всей Европе.

View full details