Skip to product information
1 of 1

Книги с доставкой по Европе

«Палескiя рабiнзоны. Сын вады. Аповесцi» Янка Маўр

«Палескiя рабiнзоны. Сын вады. Аповесцi» Янка Маўр

Regular price 50,00 zł PLN
Regular price Sale price 50,00 zł PLN
Sale Нет на складе
Размер
Переплёт
Количество страниц

Книга на белорусском языке.

Янку Маўра, які найперш пісаў для юных чытачоў, можна лічыць у беларускай літаратуры заснавальнікам прыгодніцкага жанру. Самая папулярная аповесць Маўра «Палескія рабінзоны» напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. Героі нашага класіка Мірон і Віктар зачытваюцца кнігамі аб прыгодах і падарожжах, захапляюцца батанікай і заалогіяй, мараць пра далёкія вандроўкі і экзатычныя краіны.

Каб глыбей спазнаць родны край, хлопцы выправіліся падчас паводкі ў вандроўку на чоўне ш апынуліся на бязлюдным востраве пасярод легендарнага мора Герадота. Каб выжыць, яны вучацца здабываць агонь, паляваць, ладзіць жытло, майстраваць прылады працы і гатаваць ежу. Больш за тое, сябры дапамагаюць затрымаць кантрабандыстаў...
У кнігу таксама ўвайшла аповесць «Сын вады».

Янка Маўр

Сапраўднае імя — Іван Фёдараў. Нарадзіўся ў горадзе Лібаве, які зараз завецца Ліепая, у сям'і сталяра. Быў адлічаны на апошнім курсе семінарыі за вольнадумства. Працаваў настаўнікам, прыняў удзел у нелегальным з'ездзе, пасля чаго ўлады забаранілі яму выкладаць. Толькі праз некалькі гадоў Янка Маўр змог вярнуцца да любімай справы.

Дэбютаваў як фельетаніст у газеце «Савецкая Беларусь» і часопісе «Бегемот». Адбылося гэта ў 1923 годзе і адкрыла перад маладым пісьменнікам шырокія літаратурныя перспектывы.

Першай надрукаванай на беларускай мове аповесцю стаў твор «Чалавек ідзе!..». Поспех быў велізарным! Юныя чытачы прасілі напісаць працяг. І потым кожны новы твор Янкі Маўра карыстаўся нязменнай папулярнасцю. Пісьменнік добра ведаў дзіцячую псіхалогію, заўсёды размаўляў з дзецьмі на роўных і казаў пра іх: «Хоць малыя, а чалавекi».

Доставка по Польше и всей Европе.

View full details